29 красавiка 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі татарын: Расея - наш вораг

32
Крымскі татарын: Расея - наш вораг

Юрыст Хельсінкскага Камітэта Ленур Керымаў не ўяўляе сабе вяртанне Крыма ў склад Расеі.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю польскаму выданню Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Татары не ўяўляюць сабе вяртанне ў Расею. Дастаткова ўспомніць гісторыю. Калі Крым быў заваяваны Расейскай імперыяй у 1783 годзе, там пражывала 6-7 мільёнаў татараў. З таго моманту пачалося паслядоўнае вынішчэнне нашага народа. У 1944 годзе Сталін сабраў астатніх 150 тысяч татар, і на працягу некалькіх гадзін усіх «запакавалі» ў таварныя вагоны, а потым вывезлі ў Сібір і Узбекістан. Палова людзей памерла яшчэ ў той дзень падчас транспарціроўкі», - сказаў ён.

Юрыст дадаў, што ў Крым з Узбекістана татары пачалі вяртацца толькі ў канцы 1980-х пачатку 1990-х гадоў.

«І цяпер у нас два выйсця: альбо мы з украінцамі і імкнемся ў Еўрапейскі звяз, дзе паважаюцца правы чалавека, альбо расейцы ў Крыме зацягнуць нас у Расею. А ў Расеі ёсць Чачня, дзе адбываюцца страшныя рэчы. Таксама ёсць прапаганда, якая настройвае расейцаў супраць крымскіх татараў. Таму расейскі народ і Расея варожыя да нас, а нашы правы могуць быць парушаныя», - заявіў Ленур Керымаў.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках