29 красавiка 2024, панядзелак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ просяць арыштаваць узброены «Беркут»

1
СБУ просяць арыштаваць узброены «Беркут»

Многія супрацоўнікі расфармаванага спецпадраздзялення пакінулі службовую зброю пры сабе.

Учора на пазачарговай сесіі гарсавета Сум гучалі патрабаванні пакараць мясцовы «Беркут» за выкананне злачынных загадаў, піша 0542.ua.

Калі дэпутаты гарсавета далі права выступіць грамадскасці, на трыбуну выйшаў прадстаўнік партыі «Удар» Сяргей Лыхман, які праінфармаваў, што «беркутаўцы» знаходзяцца дома са зброяй.

«На сённяшні дзень ёсць інфармацыя, што яны знаходзяцца дома са зброяй на руках. Мы звярнуліся ў СБУ, каб у іх канфіскавалі зброю і арыштавалі іх», - паведаміў ён.

Нагадаем, спецпадраздзяленне «Беркут» выкарыстоўвалася ўладамі Украіны для барацьбы з удзельнікамі пратэстаў. 26 лютага стала вядома пра тое, што в.а. Кіраўніка МУС краіны прыняў рашэнне аб яго расфармаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках