29 красавiка 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны лекар Майдана: Снайперы не пакідалі ніводнага шанцу на выратаванне людзей

18
Галоўны лекар Майдана: Снайперы не пакідалі ніводнага шанцу на выратаванне людзей

За адзін дзень 18 лютага на Майдане было 1500 параненых, 450 з іх - цяжка параненыя, і 25 забітыя.

А 20 чысла - больш за тысячу, а забітых было ўжо больш за сорак. Пра гэта сёння паведаміла журналістам галоўны лекар Майдана Вольга Багамолец, піша gazeta.ua.

«Я буду выступаць сведкам, і таксама даю гэтую інфармацыю дзесяткам міжнародных журналістаў. Буду паведамляць пра гэта ўсім міжнародным арганізацыям, якія займаюцца абаронай правоў чалавека. Да гэтага часу ёсць тысячы сем'яў, якія не могуць знайсці сваіх родных. І страта, якую мы панеслі, з'яўляецца незаменнай. Але вашы блізкія былі, ёсць і застануцца Героямі Украіны. Менавіта таму мы не маем права памыліцца, нідзе і ні ў чым. Нам трэба жыць у абсалютнай гармоніі з сумленнем, гонарам і прафесіяналізмам», - адзначыла Вольга.

«Мэтай снайпераў было не спыніць людзей. Бо, калі ёсць мэта спыніць, страляюць па канечнасцях. А тыя, хто страляў тады, не пакідалі ні адзінага шанцу, каб выратаваць людзей. Цэлілі ў сэрцы, у лёгкія, у вочы і ў мозг. Прычым рабілі гэта настолькі прафесійна, што людзі паміралі імгненна. У адзін з дзён у гасцініцы «Украіна» на руках у нас так загінулі 12 чалавек. Аднаго чалавека, як раз калі садзілася сонца, удалося данесці да хуткай. Праз некалькі дзён ён памёр, таму што траўма была несумяшчальная з жыццём - стралялі прама ў мозг. Людзі, якія цяпер у рэанімацыйных аддзяленнях, працягваюць паміраць. Цяпер яны - на штучнай вентыляцыі лёгкіх, лекары змагаюцца за іх жыцці. Але я ўпэўненая: як толькі сыдуць снягі, знойдзем новыя целы. Міністру ўнутраных спраў цяпер трэба высветліць, колькі яшчэ памерлых ёсць у розных раёнах Кіеўшчыны і іншых абласцей, якіх ад нас хаваюць. Іх значна больш, чым паведамляе статыстыка».

Вольга Багамолец прапануе зрабіць Веча легітымным органам, які павінен збірацца штогод.

«Там павінны быць людзі з усёй Украіны. Але трэба збірацца не ўзімку, калі маразы. Лепш - вясной, калі яшчэ не пачаліся агароды. На сцэне павінны стаяць палітыкі і чыноўнікі, а людзям трэба будзе пачуць ад іх справаздачу аб працы. Майдан павінен мець права люстрацыі, калі палітыкі не падпадаюць пад крытэры служэнню людзям. Таму што не важна, хто служыць народу. Важна, як працуе тэхнічны механізм. Таму што ні ў адной краіне Еўропы людзі, калі вы да іх зверніцеся, не назавуць вам прозвішчы Міністра аховы здароўя. Гэта ім проста не трэба. Затое важна, ці забяспечаныя яны ўсім, што неабходна. Гэта тая мэта, да якой мы павінны ісці», - сказала яна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках