29 красавiка 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкаўскі суд спыніў справу супраць Цімашэнкі

2
Харкаўскі суд спыніў справу супраць Цімашэнкі

Кіеўскі раённы суд Харкава закрыў справу аб фінансавых злоўжываннях у карпарацыі «Адзіныя энергетычныя сістэмы Украіны».

На пачатку пасяджэння пракурор Людміла Пятроўская заявіла пра адмову ад абвінавачванняў у адрас Цімашэнкі, яе пазіцыю падтрымаў пракурор Міхаіл Чапко, паведамляе УНІАН.

«Сабраныя паводле справы довады не пацвярджаюць віну Цімашэнкі ў поўным аб'ёме», - сказала Пятроўская, дадаўшы, што магчымасці збору новых довадаў паводле справы вычарпаныя. «Лічым неабходным адмовіцца ад абвінавачванняў паводле гэтай справы», - адзначыла пракурор.

Суддзя Канстанцін Садоўскі, які ўзначальваў пасяджэнне, пагадзіўся з довадамі дзяржабвінавачання і пастанавіў спыніць разгляд справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Акрамя таго, суд зняў арышт з усёй маёмасці Юліі Цімашэнкі, якая кіравала карпарацыяй у 1990-я гады, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У кастрычніку 2011 года СБУ ўзбудзіла супраць экс-прэм'ера крымінальную справу за перавод запазычанасцей карпарацыі ЕЭСУ на бюджэт Украіны. Цімашэнка абвінавачвалася ў фінансавых махінацыях, учыненых у другой палове 1990-х гадоў, калі яна ўзначальвала гэтую найбуйнейшую энергетычную карпарацыю краіны. Паводле звестак следства, Цімашэнка арганізавала схему ўхілення ад выплаты падаткаў на суму амаль 1,3 мільёна даляраў і здзейсніла службовую падробку. Акрамя таго, праваахоўныя органы меркавалі, што яна спрабавала перавесці запазычанасць ЕЭСУ перад Мінабароны Расеі ў памеры 405,5 мільёна даляраў на дзяржаўны бюджэт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках