26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Падатак на багацце павінны плаціць «кашалькі» Лукашэнкі

26
Генадзь Фядыніч: Падатак на багацце павінны плаціць «кашалькі» Лукашэнкі

Акрамя лукашэнкаўскіх алігархаў, багатых людзей у Беларусі няма.

Такое меркаванне выказаў старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, каментуючы сайту charter97.org чарговую ініцыятыву прафесара БДУ.

«Калі гэта тычыцца тых будынкаў, якія належаць атачэнню Лукашэнкі, то я згодны. Трэба пачаць з Чыжа і іншых, каму адміністрацыя Лукашэнкі дае зарабляць вялікія грошы. Таму што ўсе, хто сёння ў Беларусі зарабляе больш-менш вялікія грошы, так ці інакш знаходзіцца пад «дахам» упраўлення справамі кіраўніка, і гэта вядомы факт», - заявіў прафсаюзны лідар.

Генадзь Фядыніч лічыць, што багатых людзей у Беларусі, акрамя лукашэнкаўскіх алігархаў, амаль няма.

«Бо стаць багатым у нас у краіне не будучы як-небудзь звязаным з уладай, немагчыма. Практыка ўжо паказала - сябруй з уладай, дзеліся з ёй, і тады нешта атрымаецца. А калі ты сумленна працуеш, зарабляеш грошы, плаціш падаткі і больш нічога, то не. Ні малому, ні сярэдняму бізнесу ўлада таксама не дае ніякага жыцця. Таму ў дадзеным выпадку казаць, што трэба ўвесці падатак на багатых, тое ж самае, што казаць пра плату за наведванне паліклінікі. Я думаю, што гэта ўсё ад таго, што бюджэт трашчыць па швах, і трэба шукаць грошы. А самы элементарны варыянт - забраць у людзей», - адзначыў старшыня прафсаюза РЭП.

Нагадаем, дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў, ужо добра вядомы сваімі арыгінальнымі выказваннямі і заявамі, выступіў у падтрымку ўвядзення «падатку на багацце».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках