3 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жадаючых аддаць $823 мільёна за МТС не знайшлося

22
Жадаючых аддаць $823 мільёна за МТС не знайшлося

Патэнцыйныя пакупнікі 51% долі Беларусі ў аператары мабільнай сувязі МТС праігнаравалі абвешчаны беларускімі ўладамі конкурс.

Гэта адбылося, нягледзячы на праяўленую беларускім бокам палітычную волю ў выглядзе зніжэння стартавага кошту з $1 млрд да $863 млн. «Конкурсны адбор патэнцыйных пакупнікоў дзяржаўнай долі ў СТАА «МТС» не адбыўся з прычыны адсутнасці заяў ад патэнцыйных інвестараў», - паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі на сваім сайце.

Умовай продажу дзярждолі ў МТС таксама з'яўляецца захаванне адсотка ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі рухомай электрасувязі не ніжэй за ўзровень у перыяд, які папярэднічаў заключэнню дамовы куплі-продажу.

Адсутнасць заявак паказвае, што абвешчаны беларускім бокам новы кошт па-ранейшаму застаецца завышаным. Не дапамагло і актыўнае прасоўванне МТС, пры падтрымцы з боку Белтэлекама, на рынку «праваднога» інтэрнэту, а таксама рашэнне часова, у мэтах развіцця МТС, спыніць выпампоўванне дывідэндаў, піша АФН.

Наступным крокам, па логіцы, павінна стаць чарговае паніжэнне стартавага кошту, аднак, як паказвае практыка, на прыняцце такога рашэння спатрэбяцца гады.

Беларускія ўлады ў бягучым годзе разлічваюць атрымаць $2 млрд. ад продажу дзяржуласнасці замежным інвестарам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках