3 траўня 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя фота з Сочы: «Шайтан-машына» і цяжкасці перакладу

108

Зімовая Алімпіяда ў Сочы не перастае радаваць журналістаў і спартсменаў.

Яна яшчэ не пачалася, а ў сацсетках абмяркоўваюць сур'ёзныя праблемы пры падрыхтоўцы да правядзення. З кожным днём у сетцы з'яўляюцца фота чарговых няўдач і правалаў арганізатараў Алімпійскіх гульняў, якія тут жа абрастаюць жартамі і становяцца прадметам інтэрнэт-тролінга.

Новыя цікавыя мемы надыходзячай Алімпіяды публікуе выданне Insider.

Унітазы-блізняты

Самы вялікі шум у сетцы ўжо нарабіла фота мужчынскага туалета ў прэс-цэнтры "Сочы-2014". Карэспандэнт BBC Стыў Розенберг апублікаваў фатаграфію кабінкі, дзе размешчаныя адразу два ўнітаза.

Пасля гэтага кожная каманда палічыла сваім абавязкам зрабіць фотаздымак на гэтых унітазах-блізнятах.

Пазней прадстаўнік прэс-службы Алімпіяды Алена Грынберг паведаміла, што знакаміты туалет перарабілі ў дапаможнае памяшканне, замяніўшы ўнітазы тумбачкамі. Але і тады скандал не сціх. Спартсмены недзе адшукалі яшчэ адзін аналагічны туалет і цяпер фатаграфуюцца ў ім.

 

Цяжкасці перакладу

Сцябуць і пераклад аб'яваў, інфармацыйных таблічак і меню рэстаранаў на ангдійскую мову.

Напрыклад, Рустэм Адагамаў выклаў фота аб'явы каля месца, дзе насыпаюць штучны снег. Аўтары плаката на вельмі дзіўнай англійскай заклікаюць берагчы "наш скарб - алімпійскі снег".

The Telegraph яхідна піша ў подпісы да фота: "Мы маглі б пракаментаваць гэта, але наш рускі не такі добры".

Памылкі сустракаюцца нават у аб'явах на рускай мове. Напрыклад, карэспандэнт рускай службы ВВС Рафаэль Саакаў выклаў у Twitter фота даведніка ў сочынскай гасцініцы з тэлефонамі "дИльфинария" і "стомОтологии".

Пацярпелі і назвы вуліц. Напярэдадні Алімпіяды ў Сочы іх пераклалі на англійскую мову так, што, напрыклад, вуліца "Ружэйная" трансфармавалася ў "Street Shotgun", а вуліца "Адраджэння" ператварылася ў "Revival Street".

Асабліва перакладчыкі пастараліся над вуліцай Блакітныя Далі, якая стала Blue Dali Street. Але больш за ўсё не пашанцавала вуліцы "50 гадоў СССР": на суседніх дамах з'явіліся шыльды з надпісамі "50 years USSR", "50 let SSSR" і "50-letiya USSR".

У Сочы зафіксаваны востры недахоп падушак

Дабраліся інтэрнэт-тролі і да формы расейскай зборнай, і да алімпійскага агню, і нават да транспарту, на якім перасоўваюцца спартсмены.

Расейскім алімпійцам выдалі старую форму, нашыўшы на яе эмблему 2014 года. Фота выклаў расейскі канькабежац Арцём Кузняцоў са словамі: "На форму 2012 года прышылі другі год і нам выдалі". Яго пост тут жа пракаментавалі: "Медалі будуць шакаладныя".

Алімпійскі аўтобус. Самы папулярны каментар да фота - "Шайтан-машына".

На выходных у Сочы прайшло тэставае запальванне алімпійскага агню. Калі раней алімпійскі агонь у руках расейскіх чыноўнікаў і спартсменаў пастаянна згасаў, то цяпер ад яго паваліў чорны дым. Украінцы ў сетцы жартуюць, што гэта актывісты Еўрамайдана дабраліся да Сочы і паляць шыны.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках