3 траўня 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі, пісьменнікі і мастакі падтрымалі фанатаў БАТЭ і Еўрамайдан

37

Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі правялі акцыю салідарнасці з Украінай.

Удзел у акцыі ўзялі пісьменнікі Наталка Бабіна, Міхась Скобла, Славамір Адамовіч, спевакі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, джазмэн Павел Аракелян, кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык, бард Андрэй Мельнікаў, кінарэжысёры Вольга Нікалайчык і Алег Дашкевіч, мастак Міхал Анемпадыстаў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі, гісторыкі Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч і Алег Гардзіенка, вэб-дызайнер Стась Карпаў, ветэран беларускай журналістыкі Сяргей Ваганаў ды іншыя, піша «Наша Нiва».

«Гэта просты жэст чалавечай салідарнасці, - кажа аўтарка рамана «Рыбін горад» Наталка Бабіна. - Я падтрымліваю лозунгі, з якімі выйшлі барысаўскія хлопцы. І спачуваю дзецям, і захапляюся імі».

«Па-першае, я фанат БАТЭ, - тлумачыць сцэнарыст «Елок», «Любви-моркови» і «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. - Па-другое, я як юрыст з першай адукацыі, магу сказаць, што тое, як праводзяцца суды ў нашай краіне - гэта ганьба. Судзіць людзей постфактум, праз фота, праз трэція рукі - так нельга проста. Па-трэцяе, людзі маюць права падтрымліваць тое, што ім падабаецца».

Нагадаем, 26 студзеня фанаты БАТЭ з Барысава зняліся з плакатамі «Украіна, мы з табой» і «Героям слава». У руках яны таксама трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Так яны выказалі салідарнасць з украінскім Майданам. Цяпер міліцыя шукае ўдзельнікаў акцыі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках