3 траўня 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абложаная Рада адмовілася мяняць Канстытуцыю Украіны (Відэа, онлайн)

24
Абложаная Рада адмовілася мяняць Канстытуцыю Украіны (Відэа, онлайн)

Маршалак Уладзімір Рыбак абвясціў аб закрыцці сесіі парламента.

Вярхоўная Рада не будзе працаваць у пятніцу і датуль, пакуль дэпутаты не напрацуюць праект закона аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны, паведаміў маршалак, піша «Корреспондент».

«Сесія будзе сабраная ў кожны момант на наступным тыдні, калі дэпутаты падрыхтуюць дакументы», - сказаў Рыбак, пасля чаго закрыў пасяджэнне Рады.

Вечаровага паседжання ў чацвер таксама не будзе. Дэпутаты адмовіліся ствараць камісію для змяненняў у Асноўны закон у сувязі з тым, што апазіцыя адмовілася дэлегаваць туды сваіх прадстаўнікоў.

«Кіраўнікі фракцый пагадзіліся не галасаваць і не ствараць часовую спецыяльную камісію, бо апазіцыя, лідары фракцый, не даюць сваіх прадстаўнікоў у гэтую камісію, і кіраўнікі фракцый намагаюць таго, што мы самі здольныя падрыхтаваць адпаведныя змены», - заявіў Рыбак.

Нагадаем, апазіцыя адным з шляхоў выхаду з палітычнага крызісу ва Украіне называе вяртанне да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парламенцка-прэзідэнцкую форму кіравання.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках