3 траўня 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у цэнтры Кіева: пацярпеў чалавек

18
Выбух у цэнтры Кіева: пацярпеў чалавек

У Доме прафсаюзаў на Майдане Незалежнасці прагрымеў выбух.

У Штабе нацыянальнага супраціву паведамілі, што сёння раніцай у будынку Дома прафсаюзаў здэтанавала выбуховае прыстасаванне ў скрыні з-пад медыкаментаў. Пацярпеў адзін чалавек - выбухам адарвала некалькі пальцаў рукі. У штабе праводзіцца расследаванне. Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік Штаба супраціву Анатоль Ведмідзь, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

"Сёння была ажыццёўленая правакацыя. У пакеце з надпісам "лекі" знаходзілася выбуховае прыстасаванне. Падчас адкрыцця гэтага пакета быў паранены адзін чалавек", - сказаў ён. Ведмідзь адзначыў, што ў пацярпелага моцна траўмаваная рука, выбухам адарвала некалькі пальцаў. Разлёт аскепкаў падчас выбуху не зафіксаваны, у цяперашні час супрацоўнікі штаба расследуюць здарэнне.

Ведмідзь сказаў: "У нас ёсць прычына сёння не давяраць міліцыі як прадстаўніку дзеючай улады. Таму мы праводзім расследаванне ўласнымі сіламі, тым больш што ў нас ёсць для гэтага ўсе неабходныя спецыялісты".

Таксама ён адзначыў, што надалей усе зачыненыя і запячатаныя скрынкі і пакеты, якія перадаюцца Майдану ў якасці гуманітарнай дапамогі, будуць старанна правярацца. "У нас ёсць для гэтага абсталяванне і спецыяльна навучаныя людзі", - дадаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках