3 траўня 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Трэба больш актыўна браць крэдыты

28
Сямашка: Трэба больш актыўна браць крэдыты

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі заклікае энергетыкаў больш актыўна выкарыстоўваць крэдытныя магчымасці Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

"Мы прыцягваем крэдыты МБРР, гэта вельмі выгадныя прапановы: адсоткавая стаўка крыху больш за 1%, тэрмін - 18-20 гадоў. Але памер гэтых крэдытаў - $80-90 млн, а трэба значна больш", - адзначыў Уладзімір Сямашка, выступаючы ў чацвер у Менску на пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Беларусі, піша "Інтэрфакс".

"МБРР у захапленні ад Беларусі. Яны прыязджаюць сюды з аўдытамі рэалізацыі сумесных праграм і бачаць, што ўсё робіцца. А ва Украіне, напрыклад, колькі грошай ні ўкладвай, яны раствараюцца ў невядомасці", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Таму, на яго думку, "трэба адкрываць чарговую праграму, браць крэдыт і працаваць".

Сямашка таксама адзначыў, што Беларусь для вырашэння задач у энергетыцы прыцягвала кітайскія крэдыты. Найбольш значныя праекты, якія рэалізуюцца за кошт сродкаў КНР, - гэта будаўніцтва парагазавых блокаў на Бярозаўскай і Лукомскай ДРЭС. "У 2013 годзе Мінэнерга інвеставала ў асноўны капітал $2 млрд 75 млн. Большасць з гэтай сумы - грошы, якія ўзятыя ў Кітая, гэта крэдыты пад стаўку 2,3% гадавых з адтэрміноўкай плацяжу на 5-7 гадоў, на тэрмін 15 гадоў", - адзначыў ён.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што сёння ў рэспубліканскім і мясцовым бюджэтах вельмі мала магчымасцяў для фінансавання энергазберагальных мерапрыемстваў. Так , на 2014 год памер фонду па энергазберажэнню сфармаваны ў памеры $13 млн, у той час як у 2013 годзе ён складаў $70 млн. У сувязі з гэтым, паводле слоў У.Сямашкі, і Дэпартаменту па энергаэфектыўнасці, і прадпрыемствам трэба больш актыўна адстойваць ва ўрадзе і галіновых органах дзяржкіравання свае інтарэсы для рэалізацыі энергаэфектыўных праектаў.

Па дадзеных Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, у 2013 годзе ў Беларусі на энергазберагальныя мерапрыемствы было накіравана Br15,8 трлн, з якіх больш за 44% склалі крэдыты банкаў, 34,8% - уласныя сродкі прадпрыемстваў.

У 2013 годзе Беларусь завяршыла рэалізацыю праекта, што фінансуецца з дапамогай крэдыту МБРР, па рэабілітацыі і павышэнню энергаэфектыўнасці рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Сумарны аб'ём фінансавай падтрымкі МБРР склаў $29,1 млн, пры гэтым толькі каля $10 млн было асвоена ў 2013 годзе. У рамках гэтага праекта была праведзеная работа па рэканструкцыі асвятлення і цеплазабеспячэння сацыяльных устаноў і газіфікацыі цэлага шэрагу населеных пунктаў.

У 2014 годзе Беларусь будзе працягваць рэалізацыю яшчэ аднаго сумеснага з МБРР праекта па павышэнню энергаэфектыўнасці. У рамках праекта ўжо асвоена $93,6 млн, у тым ліку $48,8 млн у мінулым годзе.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках