3 траўня 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білборд у гонар казака, якога катаваў «Беркут», усталявалі пад Львовам

17

На трасе пад Львовам усталявалі білборд, на якім намаляваны партрэт Міхаіла Гаўрылюка.

Гэта дэманстрант, з якога падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве здзекаваліся супрацоўнікі «Беркута». На шчыце напісалі «Нацыя існуе да таго часу, пакуль існуюць людзі, гатовыя яе абараняць. Слава Украіне! Героям Слава!», паведамляе gazeta.ua.

Білборд усталявалі па ініцыятыве Рава-Рускага гарсавета.

БшЮ«Нам не трэба русіфікаваных герояў, у нас ёсць свае, украінскія. І не трэба чакаць 100 гадоў, як бывае ў нашай краіне, каб назваць украінца героем, трэба зрабіць гэта цяпер. Гэтым білбордам мы хацелі паказаць, што ва Украіне ёсць людзі, сапраўдныя нашчадкі казакоў, якія гатовыя да апошняга адстойваць не толькі свой гонар і годнасць, але і сваю краіну і народ. Мы павінны змагацца за лепшае жыццё ў краіне, ісці да канца»Б/шЮ, - кажа гарадскі галава Равы-Рускай Ірына Верашчук.

На працягу месяца плануюць усталяваць яшчэ некалькі шчытоў з іншымі героямі Майдана.

Фота: Вольга Швед
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках