3 траўня 2024, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Smells Like Teen Spirit» прызналі «найвялікшай песняй усіх часоў»

27

Брытанскі часопіс NME апублікаваў у свежым нумары спіс 500 найлепшых песень усіх часоў.

Гіт-парад таксама будзе паступова выкладвацца на сайце часопіса, піша Lenta.ru.

Першае месца ў спісе заняў гурт Nirvana c песняй «Smells Like Teen Spirit». Далей ідуць «Love Will Tear Us Apart» Joy Division, як «I Feel Love» Донны Саммер, «How Soon Is Now?» The Smiths і «Last Nite» The Strokes. Для параўнання на 500-м месцы размясцілася песня Дэвіда Боўі « Five Years».

У кастрычніку 2013 NME ўжо апублікаваў спіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў. Першае месца ў спісе заняў дыск «The Queen Is Dead» гурта The Smiths.

Песня «Smells Like Teen Spirit» выйшла ў 1991 годзе на альбоме «Nevermind», стаўшы галоўным гітом з кружэлкі. Курт Кабэйн у інтэрв'ю Rolling Stone прызнаваўся, што пры складанні «Teen Spirit» натхняўся творчасцю Pixies. Акрамя таго, вядома, што першы рэпетыцыйны прагон кампазіцыі (якая складалася тады толькі з гітарнага рыфа ды прыпева) прайшоў не надта ўдала. Басіст Крыс Наваселіч назваў песню «недарэчнай», пасля чаго Кабэйн прымусіў музыкаў імправізаваць на яе аснове цягам паўтары гадзіны. Назва кампазіцыі ўзятая з надпісу на сцяне пакоя вакаліста Nirvana «Ад Курта нясе як ад тынэйджара», зробленага ягонай сяброўкай Кэтлін Ханнай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках