3 траўня 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы жаўнер УВ: Нас вучылі «пляжыць» апазіцыянераў

52
Былы жаўнер УВ: Нас вучылі «пляжыць» апазіцыянераў

Хлопец, які прайшоў службу ў частцы ўнутраных войскаў, распавёў пра тое, як праходзіць падрыхтоўка да разгону мітынгаў.

Збольшага аб службе ва ўнутраных войсках у Івана засталіся добрыя ўспаміны: як пра школу сталення. Кажа, што яна для яго праходзіла даволі камфортна: значна больш сытнае у параўнанні з вайсковымі жаўнерамі харчаванне, а камандзір роты не дазваляў дзедаўшчыны і апекаваўся маладымі. Да таго ж Іван быў на добрым рахунку як спецыяліст у электроніцы і меў пэўныя прывілеі. У прыватнасці, яму часта давалі адпачынак. Вядома, даводзілася выязджаць і на масавыя акцыі, у тым ліку апазіцыйныя. Але асабіста ён у пераследзе актывістаў удзелу не браў, нікога не затрымліваў, паведамляе «Радыё Свабода».

Аб разгоне мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, які праходзіў 19 снежня 2010 года ў Менску, Іван ведае са слоў былых калег, бо тады ўжо не служыў. Але разам з іншымі рыхтаваўся да такіх акцый. Звычайна трэніроўкі праходзілі на плошчы. Праводзілі іх байцы АМАПу, якія спецыяльна прыязджалі да іх у частку. Салдат дзялілі на дзве групы: адны са шчытамі і дубінкамі нібыта ахоўваюць парадак, іншыя яго свядома парушаюць. Іван распавёў падрабязнасці гэтай інсцэніроўкі, у якой часта граў ролю парушальніка парадку:

- Разганяешся і нагамі скачаш на шчыты, спрабуеш іх зламаць, а тыя павінны выстаяць. Яшчэ кідалі ў іх дымавыя шашкі. Крычалі рознае: «Вам хана», «Маці - анархія». Яшчэ крычалі: «Мянты г... о!». Задача была не проста паказаць натоўп, а паказаць пакрыўджаных людзей, нападнікаў. Перад намі ставілася задача ў такіх варунках пляжыць не саму натоўп, а толькі гэтых «вар'ятаў, якія на ўсё здольныя».

- А лозунгі тыпу «Жыве Беларусь!», «Далоў Лукашэнку» не выкрыквалі?

- Не, у нас такога не было.

- А вам рэальна даводзілася быць на такіх апазіцыйных мітынгах, дзе б крычалі: «Мянты г... о »?

Так, хоць я б не назваў гэта мітынгам. Проста стаіш у ачапленні, і на цябе ўсякае кажуць. Часта такое чуеш, калі нейкі канцэрт, ідуць побач і пачынаюць на цябе гэта казаць. З аднаго боку, хочацца ударыць, з другога боку - нельга, бо не было загаду. Пакуль няма бойкі, нельга іх чапаць. Проста ідзеш, суправаджаеш. Часам па тэлевізары кажуць, што камусьці незаслужана дасталося. Можа, такое і бывае. Але, з іншага боку, калі пачалі разгон, то, значыць, была выяўная спроба пачаць беспарадкі. Бо такі загад аддаецца з самага верху і не дарма.

Іван узгадаў некалькі прыкладаў, калі яго калегі пры разгоне несанкцыянаваных акцый «перавысілі паўнамоцтвы»: аднаго мітынгоўца занадта моцна ўдарылі гумавай палкай, іншы паранены пры «пагрузцы» ў аўтазак. Гэтыя міліцыянты потым доўга пісалі тлумачэнні, чаму перавысілі інструкцыю, кажа ён.

Яшчэ адзін метад недапушчэння злоўжыванняў, які, са слоў Івана, ўжывала камандаванне ягонай часткі ўнутраных войскаў, - калектыўная адказнасць.

- Усе ведаюць, што за правіну аднаго адкажа ўсе падраздзяленне, - кажа Іван. Пачуццё такой калектыўнай адказнасці фармуецца з першых дзён службы, калі малады жаўнер нават з казармы не можа выйсці без нагляду старэйшага. - Напрыклад, накладуць на цябе пакаранне - толькі дзве цыгарэты ў дзень. І будзеш выконваць, куды дзенешся. А інакш пакараюць ўвесь узвод, - успамінае Іван.

Калі Івану распавялі, што удзельніцу мітынгу 19 снежні 2010 Маю Абромчык пры разгоне міліцыянты зламалі нагу і на вачах збілі да крыві яе знаёмага, Іван здзівіўся і сказаў, што ў «іх роце такое было б немагчыма».

Іван назваў некаторыя каманды, якія яны выконвалі, трэніруючыся на плошчы разганяць мітынгі. Пад каманду «плот» яны накрывалі шэраг шчытоў яшчэ адным іх пластом, каб у міліцыянтаў немагчыма было патрапіць камянямі. Каманда «газы» азначала, што трэба надзець газ-маскі, бо мітынгоўцы нібыта выкарыстоўвалі газавыя гранаты. Было шмат і іншых каманд, але іх Іван не стаў называць, баючыся раскрыць вайсковую таямніцу. Да таго ж, з ягоных слоў, кожныя паўгода назвы каманд змяняюцца. Зноў жа, каб захаваць сакрэтнасць.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках