3 траўня 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: Няхай пенсіянеры фітнэс засвойваюць, а не па лекарах ходзяць

184
Менгарвыканкам: Няхай пенсіянеры фітнэс засвойваюць, а не па лекарах ходзяць

Намеснік Ладуцькі абвінаваціў пенсіянераў у неабгрунтаваных паходах у паліклініку.

Такое меркаванне Ігар Карпенка выказаў на сустрэчы з працоўным калектывам 22 гарадской дзіцячай паліклінікі, піша агенцтва «Минск-Новости».

- У нас ёсць катэгорыя грамадзян, якая ў паліклініку ходзіць не таму, што трэба лячыцца, - яны даўно ўжо лепш за лекараў ведаюць усе свае хваробы, але ім хочацца пагутарыць з іншымі пацыентамі, абмеркаваць, што каму прызначылі, і проста падзяліцца апошнімі навінамі, - сказаў ён. - Так ствараюцца дадатковыя чэргі. У нас колькасць наведванняў паліклінік агулам вышэйшая, чым у Еўропе! Таму я даручыў органам сацыяльнай абароны сабраць пенсіянераў і, каб адцягнуць іх ад неабгрунтаваных паходаў у паліклінікі, прапанаваць альтэрнатыўныя формы стасункаў. Няхай, як у Цэнтральным раёне, фітнэсам пазаймаюцца, або кампутары засвояць, каб з ўнукамі праз скайп размаўляць. Трэба заняць адзінокіх паджылых людзей, каб яны не сядзелі днямі ў паліклініках, калі паводле стану здароўя ім у гэты момант гэта не патрэбна.

Са слоў намесніка старшыні Менгарвыканкама, даволі шмат паджылых жанчын звяртаюцца да лекараў, каб проста памераць ціск. А для гэтага зусім не абавязкова наведваць паліклініку.

- Гіпертонікам можна набыць танометр, штодня дома кантраляваць узровень артэрыяльнага ціску і абавязкова рэгулярна прымаць прэпараты, якія прызначыў лекар, - мяркуе Карпенка. - Гэта значыць, сачыць за сваім здароўем і памятаць, што лекі, паніжальныя ціск, трэба прымаць ўсё жыццё, тады хвароба не абвострыцца. Ад бясконцых паходаў да лекара гіпертанію не вылечыць.

Нагадаем, раней пытанне аб перагрузцы паліклінік і патрэбе ўвядзення мінімальнай платы агучыў «дэпутат палаты прадстаўнікоў», старшыня «Беларускай асацыяцыі лекараў» Зміцер Шаўцоў.

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках