6 траўня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Юрыя Захаранкі: Мне да гэтага часу пішуць, што шукаюць сына (Відэа)

16

Ульяна Захаранка распавяла аб «адпісках» з праваахоўных органаў.

6 лютага маці зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць яе з юбілеем прыйшлі сваякі, якія жывуць у яе роднай вёсцы Васілевічы, прыехалі грамадскія актывісты з Гомеля і Менска, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мне яны заўсёды пішуць, што «мы шукаем і паведамім». Я ім пішу, «дапамажыце, я адна засталася, няма каму за мной глядзець, а яны «мы, шукаем, шукаем». Пачытаю, паплачу - шукаюць, а нічога няма!» - распавяла журналістам Ульяна Захаранка.

Генерал Юрый Захаранка знік у Менску вечарам 7 траўня 1999 года. Ён не дайшоў да свайго дома на вуліцы Магілёўскай нейкую сотню метраў. Невядомыя схапілі яго і заштурхалі ў машыну. З тых часоў ні сям'я былога міністра, ні грамадскасць нічога пэўнага не ведаюць пра яго лёс.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках