6 траўня 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць альтэрнатыву Geely

29
Беларусам прапануюць альтэрнатыву Geely

Японскі аўтавытворца Nissan будзе экспартаваць у Беларусь аўтамабілі суббрэнда Datsun.

З 2014 яны пачнуць выпускацца на магутнасцях ААТ «АўтаВАЗ».

«Мы будзем экспартаваць аўтамабілі ў Беларусь, таксама нам вельмі цікавы казахстанскі рынак, які хутка развіваецца, зрэшты, там ёсць сур'ёзная патрэба ў прадуктах, якія мы зможам прапанаваць», - паведаміў «Інтэрфаксу» дырэктар Datsun у Расеі Жэрам Сэга.

Таксама разглядаецца магчымасць экспарту аўтамабіляў у Казахстан. Сэга ўдакладніў, што раней разглядалася магчымасць экспарту аўтамабіляў ва Украіну. «На жаль, урад Украіны наважыў увесці новыя мытныя падаткі, што не дазваляе нам прытрымлівацца прынцыпу палітыкі коштаў, якая робіць аўтамабіль даступным для шырокага кола спажыўцоў. Але мы сочым за рынкам - калі будуць змены, мы рушым услед за ім», - адзначыў ён.

Nissan будзе выпускаць аўтамабілі Datsun на платформе Lada Kalina ў Тальяці (аўтамабілі пад брэндам Datsun будуць выпускацца таксама ў Індыі і Інданэзіі). Вытворчасць у Расеі пачнецца з двух мадэляў. Іх прэзентацыя адбудзецца ў 2014 годзе. Першы аўтамабіль будзе зроблены ў красавіку, заказы пачнуць прымаць з траўня, першыя пастаўкі дылерам намечаныя на жнівень - верасень. У кампаніі плануюць, што на продажы Datsun прыйдзецца трэць агульнай рэалізацыі Nissan Group (аб'ядноўвае брэнды Nissan і Infinity).

Кошт на Datsun на расейскім рынку складзе блізу 400 000 расейскіх рублёў або 11,5 тыс даляраў.

Сэга на прэс-канферэнцыі ў чацвер паведаміў, што Datsun не будзе канкураваць з Lada. «Мы не хочам канкураваць з Lada - у нас іншы прадукт, іншая дылерская сетка і амбіцыі. У мінулым годзе ў Расеі было прададзена парадку 5 млн патрыманых аўтамабіляў, з якіх трэцюю частку складалі аўтамабілі з коштам блізу 400 000 руб. Гэта значыць, што пакупнік не выбраў новы аўтамабіль у гэтым цэнавым дыяпазоне, ён не задавальняе яго патрабаванням, а Datsun зможа кампенсаваць гэтыя патрэбы», - сказаў прадстаўнік кампаніі.

Расея стане першым рынкам, на які будуць выведзеныя Datsun, зборку якіх Nissan спыніў на пачатку 80-х гг. мінулага стагоддзя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках