29 красавiка 2024, панядзелак, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць Раду бяспекі ААН сур'ёзна паставіцца да сітуацыі ў Крыме

1
Украіна просіць Раду бяспекі ААН сур'ёзна паставіцца да сітуацыі ў Крыме

Афіцыйны Кіеў звярнуўся за дапамогай для прадухілення небяспечнага развіцця падзей.

Украіна звярнулася да Рады бяспекі ААН з просьбай паставіцца да сітуацыі ў краіне «з усёй сур'ёзнасцю» і прыняць меры, каб прадухіліць «небяспечнае развіццё падзей» у Крыме.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН Юрый Сяргееў паводле вынікаў закрытай сустрэчы РБ, прысвечанай становішчу ва Украіне, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Мы папрасілі РБ ААН з усёй сур'ёзнасцю паставіцца да сітуацыі ва Украіне і прыняць належныя меры для таго, каб дапамагчы нам спыніць небяспечнае развіццё падзей», - сказаў ён.

Сяргееў выступіў на закрытай сустрэчы Рады бяспекі, на якой, нагадаем, справаздачу аб сітуацыі ва Украіне таксама прадставіў памочнік генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Оскар Фернандэс-Таранка. Пасля гэтага дыпламаты 15 краін - чальцоў Рады ўзялі ўдзел у нарадзе.

Нагадаем, на сустрэчы чальцы Рады бяспекі ААН пацвердзілі суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і заклікалі да дыялогу ўсе бакі супрацьстаяння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках