29 красавiка 2024, панядзелак, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН падтрымала Украіну

59
Рада бяспекі ААН падтрымала Украіну

Чальцы Рады Бяспекі ААН выказалі падтрымку суверэнітэту, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Пра гэта ў размове з журналістамі заявіла Старшыня Рады Бяспекі Пастаянная прадстаўніца Літвы Раймонда Мурмакайтэ.

Яна распавяла, што Рада правяла надзвычайнае пасяджэнне па просьбе Пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама закрытыя кансультацыі паводле Украіны.

Памочнік Генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Оскар Фернандэс-Таранка выступіў з брыфінгам перад чальцамі Рады, распавёўшы аб сітуацыі ва Украіне.

«Чальцы Рады Бяспекі з занепакоенасцю ўспрынялі інфармацыю аб развіцці падзей у гэтай краіне. Падчас абмеркавання была выказана падтрымка суверэнітэту, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - сказала Раймонда Мурмакайтэ.

З яе слоў, чальцы Рады пагадзіліся з важнасцю праяўляць стрыманасць усімі «палітычнымі гульцамі» ва Украіне і заклікалі да комплекснага палітычнага дыялогу з улікам разнастайнасці ўкраінскага грамадства.

Прадстаўніца Літвы адзначыла, што з такімі «элементамі для прэсы» яна выступіла як Старшыня Рады Бяспекі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках