29 красавiка 2024, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме ствараюць свой «Беркут»

12
У Крыме ствараюць свой «Беркут»

Вярхоўны Савет Крыму стварыў спецпадраздяленне па ахове грамадскага парадку «Беркут», які падпарадкоўваецца выключна уладам АРК.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Савета міністраў Крыму Рустам Цеміргаліеў, паведамляе УНІАН.

«Учора позна ўвечары (увечары 27 лютага) я сустракаўся з байцамі «Беркута», дзе дамовіліся аб стварэнні крымскага спецыяльнага падраздзялення па ахове грамадскага парадку «Беркут», якое будзе падпарадкавана выключна рэспубліканскім уладам», - паведаміў ён.

«Сёння (28 лютага) дэпутаты Вярхоўнага Савета Крыма ўжо прынялі адпаведную пастанову», - напісаў Цеміргаліеў на сваёй старонцы ў сетцы «Фэйсбук».

Раней новы міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў расфарміраваў спецпадраздзяленне міліцыі «Беркут», пастанавіў правесці атэстацыю чатырох тысяч супрацоўнікаў і стварыць новае падраздзяленне.

Пасяджэнні крымскага парламента, будынак якога ў чацвер раніцай занялі ўзброеныя людзі, 27 і 28 лютага праходзілі без удзелу прэсы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках