29 красавiка 2024, панядзелак, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуркін ў ААН: Расея дзейнічае ў рамках пагаднення аб Чарнаморскім флоце

4
Чуркін ў ААН: Расея дзейнічае ў рамках пагаднення аб Чарнаморскім флоце

Пры гэтым ЗША і Вялікабрытанія выказалі трывогу з нагоды «нарошчвання прысутнасці» расейскіх войскаў у Крыме і заклікалі Маскву адклікаць іх.

Расея ў Крыме дзейнічае ў рамках падпісанага з Украінай пагаднення аб базіраванні Чарнаморскага флоту. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін, адказваючы на пытанне журналістаў аб прысутнасці расейскіх войскаў на паўвыспе.

«У нас ёсць пагадненне з Украінай аб прысутнасці расейскага Чарнаморскага флоту ў Севастопалі, і мы дзейнічаем у рамках гэтых дамоўленасцей», - сказаў ён паводле вынікаў нарады ў Радзе бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.

Раней сталая прадстаўніца ЗША Саманта Паўэр, а таксама сталы прадстаўнік Вялікабрытаніі Марк Лайал Грант выказалі трывогу з нагоды «нарошчвання прысутнасці» расейскіх войскаў у Крыме і заклікалі Маскву адклікаць іх.

Пагадненні паміж Масквой і Кіевам у пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны былі падпісаны прэзідэнтамі дзвюх краін у Харкаве 21 красавіка 2010.

Нагадаем, Расея адмовілася і ад правядзення перамоваў з прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева паводле сітуацыі ў Крыме.

Раней міністр унутраных спраў Арсен Авакаў ацаніў падзеі, якія адбываюцца ў Крыме, як ваеннае ўварванне і агрэсію з боку Расеі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках