29 красавiка 2024, панядзелак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цітушак» набіралі з былых спартоўцаў і судзімых

8
«Цітушак» набіралі з былых спартоўцаў і судзімых

Украінская міліцыя затрымала двух падазраваных у выкраданні актывістаў «Еўрамайдана» Ігара Луцэнкі і Юрыя Вярбіцкага.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

Са слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Украіны Мікалая Велічковіча, следства ўстанавіла асобы 13 падазраваных у выкраданні, аднак затрымаць пакуль удалося толькі дваіх з іх. Гэтыя ж людзі падазраюцца ў забойстве Юрыя Вярбіцкага. Імёны затрыманых не паведамляюцца.

Распавядаюць, што ў рамках расследавання праводзяцца ператрусы ў нейкім офісе, размешчаным на Падоле ў Кіеве. Офіс належыць чалавеку з імем Аляксей Чабатароў, які падазраецца ў каардынацыі дзеянняў «цітушак». Правакатары, тыя, хто нападаў на ўдзельнікаў пратэстных акцый у Кіеве, набіраліся з «былых і дзейных спартоўцаў, а таксама раней судзімых асоб», - растлумачыў Велічковіч.

Актывісты «Еўрамайдана» Юрый Вярбіцкі і Ігар Луцэнка былі выкрадзеныя 21 студзеня з Кастрычніцкай бальніцы Кіева. Луцэнку, нягледзячы на моцныя пабоі, удалося выратавацца. Цела Юрыя Вярбіцкага неўзабаве знайшлі ў лесе ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласці. Са слоў Луцэнкі, выкрадальнікі збівалі актывістаў, спрабуючы высветліць у іх, хто фінансуе «Еўрамайдан».

Фота: УНІАН

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках