29 красавiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даўно планаваў накіраваць войскі ў Крым

31
Пуцін даўно планаваў накіраваць войскі ў Крым

Прэзідэнт Расеі сцвярджае, што расейскія вайсковыя вучэнні ў Крыме былі запланаваны да сітуацыі, якая ўзнікла ва Украіне.

Пра гэта Пуцін сказаў падчас размовы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Кэмерана.

Кэмеран сказаў Пуціну, што Расея абавязаная паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ўсе краіны павінны паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - дадаў ён.

«Яны дамовіліся, што свабодныя і сумленныя выбары, якія абяцаў правесці пераходны ўрад - лепшы спосаб забяспечыць пазітыўную будучыню для Украіны».

Кэмеран і Пуцін пагадзіліся, што міжнародная супольнасць павінна падумаць над тым, як дапамагчы Украіне адказаць на выклікі ў эканоміцы, сказаў прэс-сакратар Кэмерана.

Таксама дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сказаў, што міністр замежных спраў Расеі Лаўроў запэўніў яго, што расейцы «не маюць дачынення да якога б там ні было парушэння суверэнітэту і не маюць намеру гэтага рабіць».

«Я, прынамсі, ясна даў зразумець, што ў сапраўдны момант гэта можа быць няправільна інтэрпрэтавана, і што напружанасці і так хапае, так што кожны павінен быць вельмі асцярожным, каб не распальваць сітуацыю і не падаваць няправільных сігналаў», - сказаў Кэры, словы якога прыводзіць Reuters.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках