29 красавiка 2024, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчык Ланской навучыць Тэа спяваць «па-еўравізійнаму»

8
Выкладчык Ланской навучыць Тэа спяваць «па-еўравізійнаму»

На беларускай мове артыст спяваць у Капенгагене не збіраецца.

У падрыхтоўцы да «Еўравізіі-2014» Тэа (Юрыю Вашчуку) дапамагае педагог вакалу Алекс Панайі, які падрыхтоўваў да міжнароднага песеннага конкурсу заслужаную артыстку Беларусі Алену Ланскую, паведамляе БелТА.

Алекс Панайі ўваходзіць у топ-3 вакальных спецыялістаў «Еўравізіі». Ён двойчы на конкурсе прадстаўляў Кіпр - у 1995 і 2000 гадах. Удзельнічаў у шоў у якасці бэк-вакаліста і коуча. Дарэчы, ён ўдасканальвае з Тэа не толькі вакальнае майстэрства, але і ангельскую мову.

«Мне здаецца, што выкладчыкі замежнай мовы, не звязаныя са спевамі ці музыкай, не могуць выправіць акцэнт дасканала і ў цэлым паказаць нюансы: як спяваюцца нейкія словы, што праглынаецца, на чым акцэнтуецца ўвага. Мяркую гэтыя заняткі неабходныя», - сказаў Тэа.

Артыст адзначыў, што над нумарам з беларускай камандай будзе працаваць рэжысёр-пастаноўшчык са Швецыі. «Рэжысёр - вельмі цікавая жанчына, якая ў гэтым конкурсе не першы год, да таго ж яна з'яўляецца кіраўніком шведскай дэлегацыі на дзіцячай «Еўравізіі», гэта значыць нават стратэгічна гэта вельмі важны кантакт для нашай каманды. У нас супалі думкі наконт таго, што павінна адбывацца на сцэне. Яна адчула, што хачу я перадаць і выканаць, і будзе гэта развіваць, ператвараючы ў нешта больш цікавае і якаснае, тым больш яна працуе не толькі як рэжысёр-пастаноўшчык, але і як харэограф», - дадаў выканаўца.

Тэа распавёў, што зрабіў яшчэ адну кавер-версію песні «Cheesecake» - акапэльную аранжыроўку, раскладзеную на шэсць галасоў, у розных стылістычных інтэрпрэтацыях. Кампазіцыя, дарэчы, будзе цікавым дадаткам да прамадыску для «Еўравізіі».

Таксама спявак развеяў домыслы аб тым, што за мяжой ён будзе спяваць конкурсную кампазіцыю на беларускай мове, выкананую разам з калектывам бабуль «Павалякi» Любанскага раёна.

«Бабулі самі напісалі тэкст у куплетах, у якіх спяваецца пра тое, што яны захацелі мяне падтрымаць - напрыклад, карову прадаць, каб паехаць у Капенгаген. Гэта іх тэкст, але я думаю, што нейкі уласны варыянт на беларускай мове я абавязкова зраблю», - дадаў музыка.

Міжнародны конкурс песні «Еўравізія-2014» пройдзе ў Капенгагене (Данія) з 6 па 10 траўня. Прадстаўнік Беларусі спявак Тэа выступіць у другой частцы другога паўфіналу 8 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1» і спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках