29 красавiка 2024, панядзелак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрапорт «Сімферопаль» працягваюць акружаць вайскоўцы

3
Аэрапорт «Сімферопаль» працягваюць акружаць вайскоўцы

Узброеныя людзі знаходзяцца вакол аэрапорта Сімферопаля і ў сэрвіснай зоне пераправы «Крым-Каўказ».

Дзяржаўная памежная служба Украіны паведамляе аб прысутнасці неўстаноўленых узброеных асоб, якія ачапляюць аэрапорт Сімферопаля, а таксама аб знаходжанні вайскоўцаў Чарнаморскага флоту РФ у сэрвіснай зоне паромнай пераправы «Крым-Каўказ».

Пра гэта гаворыцца ў перададзеным УНІАН паведамленні памежнага ведамства.

«Паводле стану на раніцу 1 сакавіка пункт пропуску «Сімферопаль-авія» працягваюць акружаць узброеныя асобы, якія не ўмешваюцца ў працу кантрольных службаў. Пункт пропуску «Крым-Каўказ» таксама ажыццяўляе працу ў штатным рэжыме. За папярэднія суткі аформлена 11 паромаў. Перад пунктам пропуску ў сэрвіснай зоне знаходзіцца група вайскоўцаў ЧФ РФ, якія ў працу пункта пропуску не ўмешваюцца», - паведамілі ўкраінскія памежнікі.

Пры гэтым у Дзяржаўнай памежнай службе запэўнілі, што ведамства працягвае ў поўным аб'ёме выконваць задачы ў ахове дзяржмяжы ў Крыме.

«Адначасова ажыццяўляецца ўзмоцненая ахова месцаў размяшчэння падраздзяленняў у ахове дзяржаўнай мяжы, захоўванне зброі і аб'ектаў інфраструктуры», - гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе ведамства таксама нагадалі пра спробы блакавання Севастопальскага атрада марской аховы, парушэнне двухбаковых пагадненняў, якія тычацца ЧФ РФ у Крыме, 11 верталётамі і 8 самалётамі, якія без адпаведнай заяўкі селі на аэрадромах «Кача» і «Гвардзейскае», адмовіўшыся ад памежна-мытнага афармлення 28 лютага.

Фота з архіву Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках