29 красавiка 2024, панядзелак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спроба захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

8
Спроба захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

У Крыме ўзброеныя асобы спрабуюць захапіць Севастопальскі атрад марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Пра гэта паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Украіна памочнік старшыні памежнага ведамства Сяргей Астахаў.

«Блізу 13 гадзін калона ўзброеных людзей у форме з прыкметамі спецназа на 10 аўтамабілях у калоне ў колькасці прыблізна 300 чалавек ажыццявіла спробу сілавога захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы», - паведаміў Астахаў.

У раёне Еўпаторыі ў Крыме расейскія вайскоўцы спрабуюць узяць пад кантроль адзін з камандных пунктаў зенітна-ракетнай вайсковай часткі Паветраных сіл УС Украіны.

Расейскія вайскоўцы актыўна перамяшчаюцца па тэрыторыі аўтаноміі .

Фота: sevastopol.info

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках