29 красавiка 2024, панядзелак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве захапілі гарадскую адміністрацыю

5
У Харкаве захапілі гарадскую адміністрацыю

Ва ўнутраным двары АДА чутныя выбухі і звон разбітага шкла.

У Харкаве ўдзельнікі мітынгу ў падтрымку гарадскіх уладаў захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе былі забарыкадаваныя актывісты Еўрамайдану.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, маладзёны з георгіеўскімі стужкамі ўварваліся ў памяшканне АДА.

Ва ўнутраным двары АДА чутныя выбухі і звон разбітага шкла.

Зараз работнікі міліцыі з натоўпу выцягнулі маладога хлопца без прытомнасці.

Удзельнікі штурму скандуюць «Харкаў!». Работнікі міліцыі не ўмешваюцца ў падзеі.

Падпалкоўнік міліцыі на пытанне карэспандэнта УНІАН, чаму міліцыянты не прадухіляюць канфлікт, папрасіў не адцягваць яго ўвагу.

На вуліцы Сумскай перад будынкам АДА зараз сабралася некалькі тысяч людзей. Яны трымаюць сцягі Расеі, Украіны і Савецкага Саюза.

У гэты час штурм аблдзяржадміністрацыі працягваецца праз іншыя ўваходы ва ўнутраным двары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках