29 красавiка 2024, панядзелак, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША - Расеі: Адклікайце войскі з Крыму

8
ЗША - Расеі: Адклікайце войскі з Крыму

Вашынгтон заклікае Расею адклікаць войскі з Крыму.

Пра гэта заявіла амерыканская амбасадарка пры ААН Саманта Паўэр, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

«Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі аб разгортванні расейскіх вайскоўцаў у Крыме», - сказала яна.

Паўэр таксама падкрэсліла, што Злучаныя Штаты заклікаюць Расею адклікаць вайсковыя сілы, якія базіруюцца ў рэгіёне, пайсці на саступкі і даць украінскаму народу магчымасць вызначыцца са сваім урадам.

«Украіна павінна мець магчымасць сама ствараць уласны лёс і рабіць гэта свабодна, без запалохвання або страху», - адзначыла амбасадарка.

Пры гэтым яна заклікала ўсе краіны паважаць суверэнітэт Украіны.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы сёння працягнулі захоп аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі штурмуюць адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках