29 красавiка 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА правядзе адмысловае пасяджэнне наконт Украіны

17
НАТА правядзе адмысловае пасяджэнне наконт Украіны

Пра гэта паведаміў в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

У панядзелак, 3 сакавіка, адбудзецца адмысловае пасяджэнне Рады НАТА ў пытаннях Украіны, піша «Карэспандэнт».

«Наколькі я разумею, у панядзелак будзе адмысловае паседжанне Рады Паўночнаатлантычнага партнёрства ў пытаннях Украіны», - сказаў Андрэй Дзешчыца.

Адзначым, кіраўнік Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка не выключыла магчымасці ўводу абмежаванага кантынгенту расейскіх сіл у Крым, каб нібыта «абараніць Чарнаморскі флот РФ і грамадзян Расеі, якія знаходзяцца там». Пазней стала вядома аб тым, што Уладзімір Пуцін звярнуўся да верхняй палаты Федэральнага Сходу Расеі за дазволам выкарыстоўваць расейскія ўзброеныя сілы на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках