29 красавiка 2024, панядзелак, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Уварванне ва Украіну накіравана супраць еўрапейскай бяспекі

4

Кіраўнік МЗС Швецыі асудзіў расейскую інтэрвенцыю ў Крыме.

Пра гэта Карл Більт напісаў у сваім акаўнце ў «Твітэры». «Расейская ваенная інтэрвенцыя ва Украіне відавочна накіравана супраць міжнароднага права і прынцыпаў еўрапейскай бяспекі», - заявіў ён.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы сёння працягнулі захоп аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі штурмуюць адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зрабіў зварот у Савет Федэрацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны да нармалізацыі грамадска-палітычнага становішча ў гэтай краіне, паведамляе прэс-служба Крамля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках