29 красавiка 2024, панядзелак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эн Эплбаўм: Гэта апошняя бітва Расеі за захаванне імперыі

3
Эн Эплбаўм: Гэта апошняя бітва Расеі за захаванне імперыі

З 1991 года Расея так да канца і не прызнала Украіну незалежнай краінай.

Пра гэта сцвярджае ў інтэрв'ю El Mundo (пераклад - Inopressa.ru) эксперт Эн Эплбаўм, лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі за кнігу «Гулаг» і па сумяшчальніцтве жонка міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. «Эплбаўм валодае інфармацыяй з першых рук аб падзеях у Кіеве і Севастопалі», - адзначае журналіст Карлас Фреснеда.

Каментуючы падзеі, што адбываюцца ва Украіне, Эплбаўм сказала: «Я гэта ўспрымаю як сутыкненне «цывілізацый», але не ў сэнсе этнічнага канфлікту расейцаў з украінцамі. Хутчэй я маю на ўвазе сутычку на палітычнай глебе на прадмет таго, якую мадэль дзяржавы хоча выбраць Украіна». Выбар стаіць паміж дэмакратыяй еўрапейскага тыпу і «аўтарытарным і алігархічным грамадствам, цалкам залежным ад Расеі і кіраваным карупцыяй».

Адказваючы на пытанне пра Пуціна, Эплбаўм сказала, што ён «абраў ЕЗ на ролю свайго ідэалагічнага заклятага ворага, прычым адначасна недаацэньвае канкурэнцыю Кітая». Пуцін баіцца дэмакратыі еўрапейскага тыпу і не хоча, каб Украіна ішла па слядах Польшчы.

Ці ёсць рызыка расейскага ўварвання ва Украіну? Эплбаўм адзначыла, што будаваць здагадкі вельмі цяжка, але яе трывожыць рыторыка Расеі: «Калі яны кажуць аб «дзяржаўным перавароце» і «братэрскай дапамозе», можна выказаць здагадку, што яны расчышчаюць шлях для інтэрвенцыі». Яна дадала, што Расея можа звярнуцца і да іншай тактыкі: стварэння экстрэмісцкіх груповак, эканамічнага байкоту, маніпуляцый з коштамі на газ, спроб абсорбцыі новай эліты.

«Але мне цяжка паверыць, што расейскія крымчане возьмуцца за зброю праз вернасць Пуціну і заклічуць да вяртання Януковіча. Тэарэтычна не павінна быць элементаў для міжэтнічнага канфлікту ці грамадзянскай вайны», - падкрэсліла Эплбаўм.

Што можа зрабіць ЕЗ? «Дзейнічаць абачліва і быць проста пасярэднікам у працэсе, але не ствараць напругу, - лічыць Эплбаўм. - Гэта нармальна, што ўкраінскі пераходны ўрад шукае збліжэння з Расеяй, каб пазбегнуць вялікіх бед. Украінцы больш не хочуць, каб іх лідарамі былі харызматычныя «выратавальнікі» тыпу Юліі Цімашэнкі. Думаю, большасць аддасць перавагу ўраду тэхнакратаў, які пакончыць з карупцыяй і прымусіць інстытуцыі працаваць». Украінцы не хочуць рэзка разрываць стасункі з Расеяй, бо ў іх задзейнічаны эканамічныя інтарэсы. «Але яны не маюць намеру трываць працяг антыеўрапейскай прапаганды тыпу «ўсе вашы дочкі стануць лесбіянкамі, калі вы зблізіцеся з ЕЗ», - адзначыла субяседніца выдання.

Журналістка заўважыла, што на фоне праблем апошніх 6 гадоў гішпанцам цяжка ўспрымаць ЕЗ як «сілу дабра».

Эплбаўм патлумачыла: «Нягледзячы на ўсе праблемы, ад якіх вельмі пацярпела Гішпанія, ЕЗ застаецца магутным маяком у краінах былой Усходняй Еўропы». Справа не толькі ў эканоміцы, дадала яна: ЕЗ успрымаецца як «прастора міралюбнасці», дзе праблемы развязваюцца шляхам перамоў.

Размова таксама зайшла пра кнігу Эплбаўм «Жалезная заслона». Эплбаўм адзначыла, што з вугорскага паўстання 1956 года, апісаннем якога кніга канчаецца, можна атрымаць два ўрокі для сучаснасці: «Усе таталітарныя рэжымы рухаюцца да свайго краху, і ні адна краіна не прысуджаная гісторыяй да няшчасцяў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках