29 красавiка 2024, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз беспарадкі ў Харкаве зачынілі метро

Станцыі «Госпром» і «Універсітэт» зачыненыя на ўваход і выхад, а электрацягнікі не робяць прыпынкаў.

Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда в Украине» 1 сакавіка.

Паведамляецца, што падчас сутыкненняў мітынгоўцаў пацярпелі дзесяткі чалавек, з будынка абласной адміністрацыі да гэтага часу выводзяць збітых. Многія з іх - у крыві.

«Цяпер на плошчы Свабоды блізу 10 «хуткіх», над будынкам АДА развіваюцца расейскі і ўкраінскі сцягі, а пад будынкам стаяць некалькі тысяч чалавек з палкамі і сапёрнымі рыдлёўкамі.

Побач з мітынгоўцамі на плошчы Свабоды таксама сабраўся народ, які адзначае праводзіны Масленіцы ля велізарнай лялькі.

Тым часам, прарасейскія мітынгі праходзяць у Данецку, Луганску, Адэсе і іншых гарадах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках