29 красавiка 2024, панядзелак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Федэрацыі Расеі патрабуе адклікання амбасадара з ЗША

18

На думку віцэ-спікера Савета Федэрацыі, Абама абразіў расейцаў.

Віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ заявіў, што ў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна трэба запатрабаваць адклікаць амбасадара Расеі з ЗША. Прэзідэнт ЗША Барак Абама «перайшоў чырвоную лінію, ён абразіў расейскі народ», заявіў сенатар Юрый Вараб'ёў.

Ён ахарактарызаваў словы прэзідэнта ЗША як «прамую пагрозу, ён перайшоў «чырвоную лінію». «Я мяркую, што трэба звярнуцца да прэзідэнта і адклікаць амбасадара (РФ з ЗША)», - прапанаваў сенатар.

«Абама ўчора заявіў, што Расея дорага заплаціць за сваю палітыку. Нам вядома, што баевікі Майдана рыхтаваліся ў Літве і Польшчы. Зараз яны хочуць распаўсюдзіць свой уплыў на вялікую тэрыторыю, захапіць Крым», - сказаў прамоўца.

Паводле яго слоў, «калі мы не прымем пастанову, гэта стане трагедыяй для ўкраінскага народа».

У сваю чаргу, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка даручыла камітэту міжнародных спраў скласці зварот да прэзідэнта РФ для адклікання амбасадара з ЗША.

«Ёсць прапанова даручыць камітэту міжнародных спраў падрыхтаваць зварот да прэзідэнта РФ, неадкладна, і накіраваць яго прэзідэнту, - сказала Мацвіенка. - Прэзідэнт разгледзіць яго і прыме пастанову».

Нагадаем, Савет Федэрацыі задаволіў просьбу прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра ўвод войскаў на тэрыторыю Украіны. У сваім звароце кіраўнік дзяржавы паказваў, што такія меры неабходныя для абароны жыцця грамадзян Расеі і расейскіх вайскоўцаў, якія дыслакуюцца ў Крыме. Пастанова была прынятая аднагалосна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках