29 красавiка 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: ЗША абароняць інтарэсы Украіны

15
Джон Кэры: ЗША абароняць інтарэсы Украіны

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры запэўнівае, што Амерыка будзе стаяць на варце інтарэсаў Украіны.

Пра гэта сёння ён заявіў падчас тэлефоннай размовы са старшынём Вярхоўнай Рады, выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, паведамляе Лігабізнэсінфарм са спасылкай на прэс-службу Рады.

Бакі абмеркавалі падзеі ў Крыме і спробы ваеннай агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі. «Мы расцэньваем такія паводзіны як прамую агрэсію ў дачыненні да суверэнітэту Украіны», - адзначыў Турчынаў, дадаўшы, што разлічвае на дапамогу ў развязанні гэтага канфлікту ад стратэгічных партнёраў Украіны.

Дзяржсакратар ЗША запэўніў у тым, што «Амерыка заўсёды стаяла і будзе стаяць на варце інтарэсаў суверэнных дзяржаў і выступаць за абарону дэмакратыі і свабоды ва Украіне».

Нагадаем, Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках