28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя выкралі 20 актывістаў Майдану ў Харкаве

2
Невядомыя выкралі 20 актывістаў Майдану ў Харкаве

Падчас штурму Харкаўскай АДА былі затрыманыя блізу 20 актывістаў, якія блакавалі памяшканне.

Іх пасадзілі ў зялёны аўтобус і павезлі.

Аб гэтым карэспандэнту Gazeta.ua паведаміла праз тэлефон Руслана Каранчук, адна з каардынатараў харкаўскага Еўрамайдану.

Іх, як паведамілі, павезлі ў адзін з райаддзелаў міліцыі горада. Аднак, ні ў адзін райаддзел яны дастаўленыя не былі.

Сувязь з актывістамі адсутнічае.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках