29 красавiка 2024, панядзелак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыйныя будынкі ва Украіне захопліваюць «турысты» з Расеі

17

Стала вядома, хто ўсталёўвае расейскія сцягі над адміністрацыйнымі будынкамі на ўсходзе Украіны.

Напрыклад, у Харкаве гэта зрабіў жыхар Масквы, які ўжо выклаў фота свайго ўчынку на прыватнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Там ён паказаны пад нікам Mika Ronkainen

«Прама зараз! Намі вызвалена Харкаўская адміністрацыя. Над ёй узняты сцяг Расеі», - напісаў ён.

Нагадаем, учора стала вядома аб тым што ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» збіраюць расейцаў для адпраўкі ва Украіну. Арганізатары запрашалі мужчын з прымежных абласцей Расеі ад 18 да 45 гадоў з вопытам службы ў войску. Іх збіраліся паслаць пад выглядам «турыстаў» ва Украіну.

«Выезд у Данецк адбываецца з Растова-на-Доне, выезд у Харкаў - з Белгарада. Табе трэба паказаць дату твайго прыезду ў гэтыя гарады, дзе атрымаеш далейшыя інструкцыі. Будзь максімальна дакладны і сабраны, людзі перагружаныя, не трэба лішніх пытанняў. Памятай - ты звычайны турыст, нічога лішняга з сабой не трэба», - казалі арганізатары.

Арганізатары «тураў» не хавалі, што іх мэта - правакацыі, якія выклічуць увод расейскіх войскаў ва Украіну.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках