29 красавiка 2024, панядзелак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатар Адэскай вобласці: Сепаратызм сёння недапушчальны

2
Губернатар Адэскай вобласці: Сепаратызм сёння недапушчальны

На будынак Адэскай аблдзяржадміністрацыі вярнулі ўкраінскі сцяг, які раней знялі невядомыя.

Каментуючы сітуацыю, губернатар Адэскай вобласці Мікалай Скорык заявіў, што сцяг Украіны знялі невядомыя, паведамляе «Думская.нет».

«Я буду звяртацца ў органы ўнутраных спраў. Вы ведаеце, што апошнім часам у абладміністрацыі, каб урэгуляваць сітуацыю, былі выдадзеныя памяшканні для розных грамадскіх арганізацый. Нехта з гэтых актывістаў уважаў за патрэбнае зрабіць тое, што зроблена. Гэта няўзгодненая пазіцыях, - заявіў ён. - Адэса - была і застаецца складовай часткай Украіны. Ніякія выяўленні сепаратызму ў гэтай складанай для краіны сітуацыі недапушчальныя! Адная рэч, калі былі правакацыі асабіста супраць мяне, зусім іншае, калі гэтыя правакацыі маюць дачыненне да цэласнасці дзяржавы. На гэты момант на будынку зноў вывешаны ўкраінскі сцяг».

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Фота: УНІАН

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках