29 красавiка 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 расейскіх вайскоўцаў штурмуюць атрад Марской аховы ў Севастопалі

29

Калона ўзброеных людзей у форме спецназа спрабуе мэтава захопіць Севастопальскі атрада Марской аховы.

Пра гэта паведамляе УНП са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны ў суботу, 1 сакавіка.

"Старшы гэтай групы заявіў, што ёсць загад Міністра Абароны Расеі заняць марскую частку. Дзяржаўная памежная служба Украіны робіць выключныя захады для недапушчэння захопу тэрыторыі аддзела Марской аховы і карабельна-катэрнага складу. Усе караблі на сігнал баявой трывогі выходзяць у мора", - сказалі ў прэс-службе.

Кіраўніцтва Дзяржаўнай памежнай службы Украіны заяўляе, што будзе дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Украіны.

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Фота: korrespondent.net
Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках