3 траўня 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыстычны сезон у Крыме асуджаны на крах

62
Турыстычны сезон у Крыме асуджаны на крах

Далучэнне паўвострава да Расеі стане для яго турыстычнай трагедыяй.

Украінскі палітычны аналітык Вольга Попавіч у інтэрв'ю каналу TVN24 (пераклад - charter97.org) выказала меркаванне, што «насуперак распаўсюджанаму меркаванню, далучэнне Крыма да РФ не толькі не павялічыць лік расейскіх турыстаў, але і паменшыць колькасць украінцаў і палякаў, якія прыязджаюць адпачыць».

- Калі сітуацыя на Крымскім паўвостраве будзе пагаршацца, ад выездаў на адпачынак туды адмовяцца і іншыя народы, сярод якіх беларусы і нават самі расейцы. Калі ў гэтым рэгіёне не будзе спакойна, а людзі не будуць сябе адчуваць там у бяспецы, то сумняваюся, што турызм будзе развівацца. Будзе наадварот, - падкрэсліла яна.

Крымскі татарын, юрыст Хельсінкскага камітэта Ленур Керымаў перакананы, што «страцяць не толькі гатэлі, але і звычайныя людзі, для якіх турызм быў галоўнай крыніцай прыбыткаў».

- Думаю, што гэты сезон ужо страчаны. Даходы ад турызму складаюць толькі каля 5% крымскага бюджэту, а астатнія знаходзяцца ў «шэрай» сферы. Афіцыйная статыстыка Міністэрства турызму кажа пра 6 мільёнаў турыстаў штогод, якія пакідаюць па меншай меры 250 млн. даляраў. Але турыстычны бізнес у цэлым прыносіць эканоміцы Украіны амаль 4 млрд. даляраў у год, - адзначыў Керымаў.

Нагадаем, ужо больш за два тыдні ідзе расейская ваенная аперацыя ў Крыме.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках