4 траўня 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Рыбачук: Пуціна напаткае лёс Лукашэнкі

24
Алег Рыбачук: Пуціна напаткае лёс Лукашэнкі

З-за ўварвання ў Крым Расею чакае міжнародная ізаляцыя.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita (пераклад - charter97.org) заявіў віцэ-прэм'ер ва ўрадзе Юліі Цімашэнка Алег Рыбачук.

«Я не маю ілюзій наконт таго, што Пуцін сыдзе з Крыма. Але гэта справа пацягне расейскую эканоміку на дно. Кошт падключэння да паўвострава вады, газу і электрычнасці будзе велізарным. Плюс да гэтага мост праз Керчанскі праліў. Усё гэта будзе каштаваць на 20 млрд. даляраў больш, чым будаўніцтва «Паўднёвага патоку». Да гэтага варта дадаць наступствы санкцый, якія накладуць на Расею Амерыка і Еўрапейскі звяз. Калі кошты за барэль нафты ўпадуць да 80 даляраў, расейская эканоміка ўсяго гэтага не пацягне», - перакананы палітык.

Рыбачук дадаў, што «для Пуціна больш сур'ёзнай праблемай будзе ізаляцыя Расеі».

«Я ведаў яго партнёра па тэнісе. Казаў мне не раз, што мара прэзідэнта - быць часткай вузкага круга эліты Захаду. Таму ён так сябруе з Берлусконі, Меркель і Блэрам. Пуцін ніколі не хацеў быць Лукашэнкам, але цяпер яго напаткае такі ж лёс», - лічыць былы віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, ужо больш за два тыдні ідзе расейская ваенная аперацыя ў Крыме.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках