3 траўня 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора: У Беларусі захоўваецца праблема палітвязняў

5
Майра Мора: У Беларусі захоўваецца праблема палітвязняў

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі лічыць, што гэта галоўная перашкода для пашырэння супрацоўніцтва.

«Праблема палітвязняў захоўваецца. Гэта самая галоўная і першая перашкода для пашырэння нашага супрацоўніцтва», - заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора.

На пытанне БелаПАН, ці вырашыцца гэтая праблема ў бліжэйшы час, Мора адказала: «Гэта пытанне да беларускага боку».

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ ацаніла ўзровень тэхнічнага супрацоўніцтва ЕЗ і Беларусі як «добры», аднак падкрэсліла, што ён можа быць лепш як у рамках двухбаковых праграм, так і ў рамках Усходняга партнёрства. «Я буду спадзявацца на больш актыўны ўдзел Беларусі», - сказала Мора.

На дадзены момант у Беларусі 11 палітвязняў. Еўрапейскія і амерыканскія палітыкі неаднаразова патрабавалі іх вызвалення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках