28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўстаноўлены тэмпературны рэкорд

2
У Менску ўстаноўлены тэмпературны рэкорд

Новыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Менску 9 і 10 сакавіка.

Згодна з пагоднымі мапамі рэсурсу meteoinfo.by, у нядзелю паветра прагрэлася да 10,5 градуса цяпла. Да гэтага абсалютным максімумам дня было 10,4 градуса 9 сакавік 1990 года.

У панядзелак тэмпература паветра дасягнула 14,4 градуса. Ранейшы рэкорд - 13,7 градуса ў 1975 годзе.

11 сакавіка ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер заходні з пераходам на паўночны ўмераны, па паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +3°C, максімальная днём +7..+12° C. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём будзе слаба расці, паведамляе Гідраметцэнтр.

У наступныя двое сутак, 12 і 13 сакавіка, надвор'е ў краіне будзе вызначаць усходняя перыферыя еўрапейскага антыцыклону, які змяшчаецца на Германію з Паўночнага мора. Захаваецца сухое цёплае надвор'е. Ноччу і раніцай у паўднёва-заходніх раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы -3.. +2°C. У дзённыя гадзіны паветра будзе прагравацца: 12 сакавіка да +5..+11°C, 13 сакавіка да +7.. +12°C, у заходніх раёнах да +14°C.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках