28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хостэл у Малайзіі адмовіўся абслугоўваць «рускіх акупантаў»

41

На папулярным курорце ў Малайзіі не хочуць бачыць турыстаў з Расеі.

Гаворка ідзе аб востраве Пінанг, які размешчаны ў Андаманскім моры каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа паўвострава Малака. Ён карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў з Расеі. Аднак з нядаўніх часоў мясцовыя жыхары ім ужо не рады. Пра гэта піша блогер avmalgin.

У якасці ілюстрацыі ён прыводзіць фота аб'явы, якая вісіць каля ўваходу ў адзін з хостэлаў на Пінангу. «Ніякіх рускіх акупантаў у гэтым хостэле. Выбачайце за нязручнасці. Пінанг - вольны востраў», - гаворыцца ў ім.

Падобныя інцыдэнты адбываюцца і ў іншых краінах. У прыватнасці, аб адмове абслугоўваць турыстаў з Расеі заяўлялі рэстараны Іспаніі і Швейцарыі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках