28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея сцягвае войскі да Перакопскага пярэсмыку

49
Расея сцягвае войскі да Перакопскага пярэсмыку

Расейскую ваенную тэхніку перакідваюць да мяжы з мацерыковай Украінай.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў начальнік крымскага прэс-цэнтра Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў.

«Па паведамленнях з розных крыніц, дарогамі Крыма ідзе перасоўванне войскаў РФ. На аўтамабільнай трасе ў раёне населенага пункта Уладзіславаўка па кірунку на поўнач Крыма рухаецца калона ў складзе 80 грузавых тэнтаваных аўтамабіляў», - напісаў ён.

Яшчэ адна калона перасоўваецца ў кірунку сталіцы Крыма.

«У той жа час калона з 85 адзінак тэхнікі павярнула на Еўпатарыйскай трасе ў напрамку Сімферопаля. У складзе калоны пяць «Тыграў», пяць БТРаў, дзесятак «наліўнікаў», астатнія аўтамабілі - грузавыя, накрыты тэнтам», - дадаў Уладзіслаў Селязнёў.

Нагадаем, у Крыме, па звестках Мінабароны Украіны знаходзяцца больш за 30 тысяч расейскіх салдат. Яны блакуюць або кантралююць усе стратэгічныя аб'екты на паўвостраве. 6 сакавіка Вярхоўная Рада Крыма пад ціскам сепаратыстаў прыняла рашэнне аб уваходжанні АРК у склад Расеі і правядзенне «рэфэрэндуму» па гэтым пытанні 16 сакавіка. У ЦВК Украіны падкрэсліваюць, што дзеючае заканадаўства не прадугледжвае магчымасці прызначэння і правядзення мясцовых рэферэндумаў.

На працягу апошніх дзён расейскія войскі праніклі і на тэрыторыю Херсонскай вобласці, якая мяжуе з Крымам, у раёне сяла Чангар. Яны ўсталявалі блок-пасты і замінавалі тэрыторыю каля іх.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках