28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала супрацоўніка ГВУ Расеі

6
СБУ затрымала супрацоўніка ГВУ Расеі

Невядомы супрацоўнік Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Расеі затрыманы ў Данецку.

Аперацыю па яго затрыманню правялі 10 сакавіка Служба бяспекі Украіны сумесна з МУС.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік МУС Арсэн Авакаў.

«А ў Данецку ўвечары затрымалі разам з СБУ расейскага ГРУшніка пры пэўных абставінах, якія кампраметуюць гэтую спецслужбу. Вось не ведаю, захоча заўтра Валянцін Налівайчанка пра гэта гаварыць або аддасць перавагу пакуль маўчанню?!», - адзначыў міністр.

Нагадаем, у Данецку некалькі дзён таму прайшлі масавыя беспарадкі, арганізаваныя мясцовымі сепаратыстамі і правакатарамі з Расеі. Яны патрабавалі правядзення рэферэндуму аб уваходжанні Данецкай вобласці ў склад РФ і вызвалення лідара сепаратыстаў Паўла Губарава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках