27 красавiка 2024, Субота, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забаранілі шэсце па праспекце Незалежнасці ў Дзень Волі

15
Улады забаранілі шэсце па праспекце Незалежнасці ў Дзень Волі

Арганізатары акцыі падалі новую заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу 25 сакавіка.

«Некалькі гадзін таму мне патэлефанавалі з гарвыканкама, сказалі, што ўжо ёсць рашэнне па заяўцы - адмова, але паведамілі, што сёння яшчэ ёсць магчымасць падаць новую заяўку і калі ў нас ёсць такое жаданне, то трэба аператыўна прыехаць і падаць яе», - паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ён адзначыў, што калі ўлады не сталі чакаць крайняга тэрміну адказу па заяўцы і вынеслі рашэнне ў тэрміны, якія дазваляюць падаць новую заяўку, то, «мабыць, яны не зацікаўленыя ў канфрантацыйным сцэнары».

Янукевіч паведаміў, што пасля нарады прадстаўнікоў аргкамітэта акцыі было прынята рашэнне падаць новую заяўку. У адпаведнасці з ёй мяркуецца 25 сакавіка ў 18.00 правесці сход удзельнікаў акцыі каля кінатэатра «Кастрычнік», а затым шэсце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца мітынг. Подпісы пад заявай паставілі Янукевіч, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, лідар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч і член прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

Першапачаткова аргкамітэт па правядзенні акцыі разглядаў дзве магчымыя даты правядзення акцыі - днём 23 сакавіка (нядзеля) і ўвечары 25 сакавіка. 7 сакавіка была пададзеная заяўка з просьбай дазволіць сход удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук у 18.00, а затым правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на плошчы Незалежнасці з 19.30 да 20.00.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках