28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Межыгор'я скралі вінтоўкі

6
З Межыгор'я скралі вінтоўкі

У Межыгор'і новы скандал.

З рэзідэнцыі Віктара Януковіча зніклі каля двух дзесяткаў вінтовак, стрэльбы, патроны, дарагія гадзіннікі і залатыя запанкі. Праўда, у МУС кажуць, што справу змогуць адкрыць пасля інвентарызацыі.

Пра згубу «Сегодня» распавёў нардэп Уладзімір Ар'еў. Паводле яго слоў, рабаванне адбылося яшчэ ў першыя дні адкрытага для народа Межыгор'я , але з-за велізарнай тэрыторыі заўважылі крадзеж не адразу. «Я бачыў разрабаваныя пакоі, дзе раней была зброя, - распавёў Ар'еў. - Думаю, кралі тыя, хто маскіраваўся пад «Самаабарону». Частку зброі скралі адразу, а астатняе актывісты змаглі выратаваць - вынеслі ў адзін пакой, пасля чаго зрабілі вопіс. Там заставаліся добрыя і вельмі дарагія сучасныя вінтоўкі, але цяпер і іх няма. Рарытэтную зброю, кажуць, забралі на захоўванне супрацоўнікі музеяў. Акрамя таго, зніклі дарагія гадзіннікі і запанкі. Нядаўна пры мне спрабавалі вывезці нават елкі... Зараз у Межыгор'і ўзмацнілі ахову».

Версію нардэпа пацвярджае і адзін з камендантаў рэзідэнцыі Алег Каценка. Паводле яго слоў, у першыя дні невядомыя вывезлі цэлую фуру рэчаў: «Не выключаю, што там была зброя». Перашкодзіць вывазу не было магчымасці. Каценка мяркуе, што частка зброі і патронаў, якія выявілі актывісты, былі перададзеныя ў міліцыю: «Патроны знаходзілі нават у торбах з дакументамі, якія падымаліся са дна вадасховішча. Мабыць, іх туды кідалі жменямі, каб яны хутчэй танулі».

У МУС на пытанне, ці сапраўды быў масавы крадзеж зброі з Межыгор'я, адказалі, што доступ у маёнтак будзе абмежаваны з 11 сакавіка ў сувязі з неабходнасцю правесці інвентарызацыю і каб пазбегнуць выпадкаў вандалізму: «Толькі пасля гэтага можна будзе зразумець, што менавіта прапала».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках