28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч двойчы паўтарыў, што ён жывы (Відэа)

164

Экс-прэзідэнт Украіны зрабіў заяву ў Растове-на-Доне.

Гэта была другая сустрэча Януковіча з журналістамі пасля таго, як ён пакінуў Украіну. Сустрэча апынулася нядоўгай, і журналістам не далі задаць пытанні былому прэзідэнту Украіны.

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч працягвае настойваць на тым, што з'яўляецца адзіным легітымным кіраўніком дзяржавы ва Украіне.

Пра гэта заявіў сёння, выступаючы перад расейскімі журналістамі ў Растове-на-Доне, піша lb.ua.

«Ва Украіне распаўсюджваюцца пра мяне розныя чуткі. Я хачу сказаць, што я жывы. Але не магу сказаць, што адчуваю сябе добра пакуль ва Украіне банда нацыстаў і неафашыстаў сілай захопліваюць органы мясцовага самакіравання, мяняюць кіраўніцтва сілавых ведамстваў. Калі гарады патрулююць людзі ў масках са стужачкамі на рукавах», - заявіў ён.

Пры гэтым тых, хто прыйшоў да ўлады, Януковіч называе нягоднікамі, якія «сваім жа давалі загад страляць па сваіх».

«Сёння яны хочуць паставіць войска пад сцяг Бандэры і развязаць грамадзянскую вайну. Я хачу спытаць у заступнікаў цёмных сіл на Захадзе: вы аслеплі? Страцілі памяць? Забыліся, што такое фашызм?» - падвысіўшы голас, зачытаў зварот Януковіч.

, - рэзюмаваў экс-кіраўнік украінскай дзяржавы.

Выбары, прызначаныя на 25 сакавіка, па яго словах - нелегітымныя і незаконныя. Любыя органы ўлады, сфармаваныя падчас гэтых выбараў, таксама будуць незаконныя.

«Ніхто не мае права заахвочваць разбой і падтрымліваць неканстытуцыйныя перавароты», - падкрэсліў Януковіч.

Януковіч адзначыў, што ЗША хоча вылучыць мільярд даляраў «неканстытуцыйнаму рэжыму» ва Украіне. Ён заявіў, што заканадаўства ЗША забараняе прадастаўляць фінансавую дапамогу ўрадам дзяржаў, дзе законна абраны прэзідэнт быў зрынуты ў выніку перавароту. «Я маю намер звярнуцца ў кангрэс ЗША з патрабаваннем даць ацэнку такім дзеянням», - дадаў ён.

Экс-прэзідэнт Украіны лічыць, што цяперашняя ўкраінская ўлада будзе перакладаць на яго адказнасць за пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

«Хачу папярэдзіць, што будзе адбывацца пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Гэта будзе прамым ударам па народу Украіны. Узурпатары будуць перакладаць адказнасць на мяне. Я з гэтым ніколі не пагаджуся. Я тут ні пры чым», - заявіў ён.

Як піша korrespondent.net, Януковіч скончыў сваё выступленне, працытаваўшы з памылкай першыя радкі нацыянальнага гімна Украіны.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле яго слоў, падала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках