28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дачы Пшонкі затрымалі міліцыянтаў-марадзёраў

5

Праваахоўнікі спрабавалі вывезці маёмасць экс-кіраўніка Генпракуратуры Украіны.

Двух міліцыянтаў Вышгародскага райаддзела, якія спрабавалі вывезці маёмасць з дачы экс-генпракурора Віктара Пшонкі, затрымала антыкарупцыйнае бюро, піша «Сегодня».

Адвакат Андрэй Дзіндзя зафіксаваў гэта на відэа. У подпісы да гэтых кадраў гаворыцца: актывісты заехалі туды пасля паведамлення аб стральбе ў раёне маёнтка былога чыноўніка. Пасля на заднім сядзенні міліцэйскай машыны выявілі каштоўныя дэталі інтэр'еру. А вось належным чынам будынак не ахоўвалі.

Віктар Пшонка, як і многія іншыя памагатыя былога прэзідэнта Украіны, хаваецца ад правасуддзя. Украінскія ўлады не выключаюць, што ён мог пакінуць краіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках