28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Трэба спыняць гастролі «палітычных турыстаў»

13
Віталь Клічко: Трэба спыняць гастролі «палітычных турыстаў»

Украіна павінна заблакаваць межы ад замежных правакатараў, а тых, хто ўжо трапіў - трэба спыніць.

Гастролі «палітычных турыстаў» пара спыняць, заявіў лідар «УДАРу» Віталь Клічко, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады, паведамляе прэс-служба партыі.

«Украіна сёння - аб'ект замежнага ўварвання. У Крыме нападаюць на людзей, выкрадаюць вайскоўцаў, б'юць журналістаў. Выкрадзеныя і прапалі без вестак некалькі актывістаў і журналіст. Выратаваць гэтых людзей - справа гонару для ўкраінскай улады. Бачым той жа сцэнар, які разгортваўся супраць Еўрамайдана. Толькі цяпер гэта, не хаваючыся, робяць завезеныя з-за мяжы правакатары і чужая армія», - заявіў Віталь Клічко.

Ён адзначыў, што агрэсіўныя гастралёры спрабуюць справакаваць гвалт ва ўсходніх абласцях Украіны.

«Я толькі што вярнуўся з Данецка і Харкава. Грамадзяне там падтрымліваюць адзінства Украіны. Дзесяткі тысяч людзей выходзяць на мітынгі ў падтрымку адзінства і супраць агрэсіі. Людзі казалі мне на сустрэчах, што яны імкнуцца да абароны і бяспекі. Людзі хочуць жыць у міры і спакоі. Але заезджыя групы працягваюць сеяць на ўкраінскай зямлі беспарадак і хаос. Гэтаму трэба пакласці канец», - сказаў лідар «УДАРу».

Правакатары з Расеі бралі актыўны ўдзел у беспарадках, якія працягваюцца ў Данецку, Луганску, Харкаве і іншых гарадах на ўсходзе Украіны. Іх збіраюць у Расеі праз сацыяльныя сеткі і пад выглядам «турыстаў» перакідваюць на тэрыторыю краіны. Провкаторы спрабуюць трапіць туды і праз Беларусь. Не так даўно на мяжы з нашай краінай была затрыманая група людзей, якія падазраюцца ў намеры ажыццяўляць правакацыйныя і баявыя дзеянні.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках